Мінск гістарычны. Карта-даведнік
Пра кнігу: На карце пададзеная інфармацыя аб больш чым 150 музеях, мемарыялах, помніках (археалогіі, грамадзянскай і культавай архітэктуры; прысвечаных гістарычным, ваенна-гістарычным падзеям, вядомым людзям). На карту нанесеныя межы тэрыторыі Мінска па дадзеных на 1900-я і 1950-я гады, абазначаны гістарычны цэнтр горада, указаны назвы і месцазнаходжанне гістарычных прадмесцях Мінска. Назвы вуліц пададзеныя ў двух варыянтах: іх першыя гістарычныя назвы і сучасныя. Указана месцазнаходжанне і назвы былых вёсак, якія ўвайшлі ў гарадскую рысу і год іх уваходжання.
З дапамогай карты можна прасачыць храналогію асноўных гістарычных падзей, якія адбываліся ў Мінску ад Х стагоддзя да нашых дзён.
Спецыяльны змест распрацаваў Іван Сацукевіч.
Карта будзе цікавай гідам-экскурсаводам, журналістам, настаўнікам, студэнтам і ўсім неабыякавым да гісторыі Мінска.
Карта складная.
-
Аўтар
Сацукевіч Іван -
Фармат выдання
145Х225 -
Год выдання
2021 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Белкартаграфія -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
100