Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга запісаў 44 (1559-1566)

Пра кнігу: Метрыка ВКЛ - унікальны збор рукапісных кніг ХV - ХVІІІ стст., што сфарміраваўся пераважна ў працэсе дзейнасці канцылярыі ВКЛ. Метрыка - першачарговая крыніца па гісторыі ВКЛ і народаў, якія ўваходзілі ў яго склад. Без выкарыстання матэрыялаў Метрыкі не абыходзілася і не абыходзіцца ніводная з капітальных прац. Публікуемая кніга Метрыкі 44 - адна з кніг збору - змяшчае больш за 100 копій дакументаў, што выйшлі з дзяржаўнай канцылярыі з 1559 па 1566 гг. Дакументы разнастайныя па відах і разнавіднасцях. Гэта прывілеі вялікага князя на розныя дараванні ваенна-служыламу класу, буйным і сярэднім дзяржаўным ураднікам, пацвярджэнні на гэтыя дараванні; дакументы, з дапамогай якіх вялікі князь паведамляў мясцовым уладам свае распараджэнні і г.д. Матэрыялы кнігі праліваюць святло на дзейнасць скарбу ВКЛ, развіццё землеўладання, могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні праблем гістарычнай геаграфіі, дыпламатыкі, кадзікалогіі, гістарычнага дакументазнаўства і г.д.

Кнігу падрыхтаваў да друку Аляксандр Груша

У наяўнасці 1 асобнік

  • Фармат выдання
    210Х300
  • Колькасць старонак
    229
  • Год выдання
    2001
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Арты-Фэкс
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    780
/public/images/books/bs2ZJHmC6ShrvVDxWqBL.jpg
35.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!