Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга запісаў 43 (1523 - 1560)
Пра кнігу: Адна найбольш цікавая з кніг серыі археаграфічных выданняў матэрыялаў Метрыкі - дзяржаўнага архіва Вялікага Княства Літоўскага, найвялікшага комплексу дакументаў па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны, некаторых рускіх земляў ХV - ХVІІІ стст. 43-я кніга (па нумарацыі Расійскага дзяржаўнага архіва старажытных актаў, г. Масква) - важная крыніца для даследавання заканадаўчай дзейнасці вярхоўнай улады, феадальнай гаспадаркі, сацыяльных, палітычных, этнічных, царкоўна-рэлігійных, культурных працэсаў, для вывучэння генеалогіі прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў і гістарычнай геаграфіі, дзяржаўнай мовы Вялікага Княства Літоўскага. Матэрыялы кнігі праліваюць святло на дзейнасць канцылярыі ВКЛ і могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні дыпламатыкі, гістарычнага дакументазнаўства. Дакументы кнігі даюць магчымасць прасачыць развіццё шляхецкага землеўладання, дапоўніць даныя па генеалогіі шляхецкіх родаў. Вялікае значэнне маюць дакументы кнігі і для вывучэння гісторыі беларускіх гарадоў і сёлаў. Кніга ўводзіць у навуковы ўжытак цэлы шэраг матэрыялаў, невядомых дагэтуль даследчыкам.
Кніга падрыхтавана да друку кандыдатам гістарычных навук В. С. Мянжынскім.
У наяўнасці 1 асобнік
-
Фармат выдання
210Х300 -
Колькасць старонак
167 -
Год выдання
2003 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларуская навука -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
600