Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга запісаў 28 (1522 - 1552)
Пра кнігу: Выхад кнігі 28 Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага аднаўляе беларускую археаграфічную традыцыю публікацыі гэтага унікальнага корпусу крыніцаў па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны ды ўсяго нашага рэгіёну Еўропы. Гэтая кніга таксама ёсць першай беларускай публікацыяй ў рамках міжнароднага праекта па даследаванню і выданню Метрыкі ВКЛ.
У кнізе 28 Метрыкі ВКЛ прадстаўленыя матэрыялы, якія датычаць Вільні, Менска, Полацка, Воршы, Мсціслава, Мазыра, Гайны, Кіева і іншых мясцінаў Беларусі ды ўсяго Вялікага Княства Літоўскага на працягу 1522 - 1552 гг. Дакументы публікуюцца ў арыгінальнай мове - старабеларускай. Кніга забяспечаная дэталёвымі ўводзінамі на беларускай, расійскай. ангельскай, літоўскай мовах, а таксама вялікім навукова-даведачным апаратам, падрыхтаваным паводле крытэрыяў міжнароднай праграмы па даследаванню і выдаванню Метрыкі ВКЛ.
Падрыхтоўка тэкстаў да друку і навуковы апарат: В. Мянжынскі і У. Свяжынскі.
У наяўнасці 1 асобнік
-
Фармат выдання
195Х280 -
Колькасць старонак
312 -
Год выдання
2000 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Athenaeum -
Вага г.
670