Чароўная хваля вандровак
Пра кнігу: Кніга "Чароўная хваля вандровак" пачынаецца з паэзіі, прыгодніцкіх, падарожных, рамантычных вершаў і прысвячэнняў. Далей ідзе празаічная частка, у асноўным складзеная з нататкаў і артыкулаў, напісаных па выніках падарожжаў у розныя краіны свету, а таксама па Беларусі. Вялікую частку "турыстычных" успамінаў складаюць творы пра Тайланд. Чытачы разам з аўтарам могуць апынуцца на Ніягарскім вадаспадзе, на рыцарскім свяце, прысвечаным Грунвальдскай бітве, у іншых мясцінах. Аўтарка разважае ў сваіх нататках і інтэрв'ю пра творчасць беларускіх мастакоў і драматургаў, таксама размешчаны пераклады Г. Апалінэра і С. Гаша з французскай мовы. Кніга К. Мяшковай прыйдзецца да густу як аматарам добрай паэзіі і мастацтва. так і знаўцам прыгод і падарожжаў.
Уступны артыкул В. Я. Корбута.
Кніга была ў карыстанні (у наяўнасці 1 асобнік).
-
Аўтар
Кацярына Мяшкова -
Фармат выдання
145Х200 -
Колькасць старонак
232 -
Год выдання
2016 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Галіяфы -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
240