Малітва воч
Пра кнігу: Кніга вершаў паэта Эдуарда Акуліна складаецца з трох частак: 1. Маўчанне Госпада; 2. Дараванне Каіна (пераклады); 3. Бой з сабой.
Эдуард Акулін - паэт, перакладчык, бард. Нарадзіўся 7 студзеня 1963 года ў вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча "Беларуская хатка", намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Першацвет", загадчыкам аддзела паэзіі часопіса "Полымя". Цяпер - галоўны рэдактар часопіса "Верасень", намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Дзеяслоў", а таксама намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар дзевяці кніг паэзіі і двух кампакт-дыскаў. Вершы перакладаліся на ангельскую, французскую, італьянскую, украінскую, расейскую, польскую, балгарскую, славенскую, сербскую, сарвацкую, літоўскую і латышскую мовы. Лаўрэат Першага нацыянальнага фестывалю беларускай бардаўскай песні (1993).
"Арда
Вользе Іпатавай
У чужынцаў - звычка такая -
за сабою паліць масты.
Як разгублена вол рыкае.
як дрыжыць між павекаў ксты...
А дымы над бязмежным краем
працінаюць стрэл спічакі...
Гэта Бог за грахі карае
вузкавокі, як крымчакі.
Твар Іуды між хмар лунае,
упіліся ў душу цвікі.
Сонца-шчыт у руках Мамая
не заходзіць аж тры вякі...
Не змазолелі ў кроў калені,
не прадалі душу ў ярмо.
Спакон веку свабоду мелі
і сягоння не аддамо.
-
Аўтар
Эдуард Акулін -
Фармат выдання
110Х165 -
Колькасць старонак
140 -
Год выдання
2012 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Медысонт -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
80