Малая падарожная кніжка па Горадзе СОНца
Пра кнігу: Культавы твор беларускай літаратуры апошняга дзесяцігоддзя. Кніга была выдадзена на сямі еўрапейскіх мовах. Аўтар стварае эпас Мінска і спрабуе даць вытлумачэнне гэтага не простага гораду — прыгожага і жахлівага, правінцыйнага і імперскага, таталітарнага і сентыментальнага адначасова.
⠀
Артур Клінаў прапануе інтэлектуальны шпацыр па краявідах менскай душы. Горад СОНца паўстае перад чытачом як гіганцкі праект нябачнага дэміурга, які вырашыў залучыць туды не толькі гарадскія прасторы, але і завербаваць чалавечыя лёсы. Гэтая кніга — брама Іштар у беларускую сітуацыю, канцэптуальнае тлумачэнне чаму мы (і нашыя гарады) такія, якія ёсць.
-
Аўтар
Клінаў Артур -
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
192 -
Год выдання
2021 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Логвінаў -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
200

14.50 Руб