Максім Багдановіч. Выбранае
Пра кнігу: У новае выданне паэзіі Максіма Багдановіча «Выбранае» ўвайшлі 25 ілюстраваных паэтычных твораў, як даніна 25 гадам кароткага, але вельмі плённага жыцця выбітнага беларускага творцы. У кнізе вы не знойдзеце самыя знакамітыя і папулярныя вершы паэта. Наадварот, шэраг незаслужана забытых, невядомых шырокаму колу чытачоў ці ўвогуле рэдкіх, але не менш значных твораў дасць магчымасць па-новаму паглядзець на спадчыну Максіма Багдановіча, адчыніць для сябе новыя грані яго глыбокага паэтычнага свету. На старонках выдання, як у саміх вершах, так і ў аздабленні, вы ўбачыце спляценне прыродных матываў з філасофскімі метафарамі. Ілюстрацыі Юліі Давыдавай перакладаюць на візуальную мову вечныя і заўсёды актуальныя пытанні аб каханні і смерці, радасці і вечнасці, пра якія сёння прымушае нас па-іншаму задумацца Максім Багдановіч.
Змест:
***Падымі ўгару сваё вока
***Учора шчасце толькі глянула нясмела
Упалі з грудзей Пана Бога
Раманс
Рандо
***Вы так часта пазіралі ў люстру
***Напілося сонца са крыніц сцюдзёных
***У небе - ля хмары грымотнай
Срэбныя змеі
Возера
Завіруха
***Буду сніць і днямі, і начамі
Вечар
Бура
Санет (***На цёмнай гладзі сонных луж балота)
***Мудрай прамовы
Трыялет (***Калісь глядзеў на сонца я)
***Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы
***Свяча бліскучая зіяе
***Плакала лета, зямлю пакідаючы
Трыялет (***Як птушка ў гібкіх трасніках)
***Вось і ноч. Нада мной заліліся слязамі нябёсы
Зіянне месяца
Над возерам
***Пралятайце вы, дні
-
Аўтар
Багдановіч Максім -
Фармат выдання
150Х220 -
Колькасць старонак
56 -
Год выдання
2024 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Папуры -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
200