Маё сэрца скача ды смяецца

Пра кнігу: Для дзяцей 4-10 гадоў.

Гэта кніга пра Дзюнэ.
Так, пра дзяўчынку, якая заўжды шчаслівая. Але ў той дзень Дзюнэ сядзела за сваёй партай у класе і глядзела на пустое месца побач. На месца, дзе раней сядзела яе найлепшая сяброўка Эла-Фрыда, перад тым, як з’ехала ў Нарчопінг.
З таго часу нікому нельга было сядзець там, бо дзе ж тады будзе сядзець Эла-Фрыда, калі вернецца?
— Эла-Фрыда не вернецца, — казала спадарыня настаўніца.
— Вы не можаце ведаць дакладна, — ціха адказвала Дзюнэ.
Яна ніколі не пераставала спадзявацца і верыць, нават калі ўсё здавалася безнадзейным…
Кніга падыходзіць для першага самастойнага чытання (буйны шрыфт, мала тэксту).

Пераклад са шведскай Надзі Кандрусевіч.

  • Аўтар
    Роўз Лагеркранц,Эва Эрыксан
  • Фармат выдання
    150Х220
  • Колькасць старонак
    128
  • Год выдання
    2023
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    ІП Кандрусевіч Надзея
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    360
/public/images/books/pTD08gVkBNSfzotRGAu4.jpg
29.00 Руб

Іншыя кнігі аўтара

Маё шчаслівае жыццё
29.00 Руб
Роўз Лагеркранц, Эва Эрыксан 2019
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!