Локісаў
Пра кнігу: «Локісаў» — новы раман Артура Клінава.
«Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве».
Хоць раман ствараўся амаль тры гады і быў закончаны яшчэ год таму, але падзеі, якія апісаны у ім амаль па-прароцкі адлюстроўваюць тое, што сёння адбываецца у Беларусі.
Артур Клінаў — мастак, пісьменнік, выдавец, галоўны рэдактар часопіса “pARTisan”. З 2009 года працуе ў кіно (мастак фільмаў “Масакра” і “Hard Reboot”, рэж. Андрэй Кудзіненка). У 2011 годзе рэпрэзентаваў Беларусь на 54-й міжнародным біенале ў Венецыі. Аўтар кніг “Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца” (перакладзеная на нямецкую, польскую, шведскую, расейскую і венгерскую мовы), “Шалом. Ваенны раман” (перакладзеная на расейскую мову), “Шклатара” (2013).
-
Аўтар
Артур Клінаў -
Фармат выдання
130Х185 -
Колькасць старонак
360 -
Год выдання
2020 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Логвінаў -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
400
