Ліквідацыя. Без цэнзуры

Пра кнігу: Аповесць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924 - 2003) "Ліквідацыя" ("Сотнікаў") не стала выключэннем у тым шэрагу твораў, што апынуліся пад жорсткім наглядам савецкай цэнзуры: толькі па цэнзурна-рэдактарскіх меркаваннях у творы было зроблена больш за сто купюр. Упершыню апублікаваная ў часопісе "Полымя" ў 1970 г., аповесць з таго часу друкуецца ў такім скалечаным выглядзе, да таго ж не пад сваёй, аўтарскай назвай. Між тым знаходкі апошняга часу (ранні, непадцэнзурны варыянт аповесці быў адшуканы малодшым сынам пісьменніка Васілём Васільевічам Быкавым у Гродне) дазваляюць узнавіць першапачатковы, аўтарскі варыянт твора. Больш за тое, на сённяшні дзень вядомы тры рэдакцыі аповесці: дзве раннія, чарнавая і частавая, пад назвай "Ліквідацыя", і пазнейшая, пад назвай "Сотнікаў", - са мноствам купюр і перапісанымі эпізодамі.
У гэтым выданні хрэстаматыйная аповесць Васіля Быкава ўпершыню друкуецца з узнаўленнем усіх купюр, без цэнзуры. Другая частка кнігі апавядае пра гісторыю стварэння, публікацый і крытыкі аповесці; у "Каментарыях" разглядаюцца тэксталагічныя разыходжанні паміж рознымі публікацыямі твора.
Выданне ажыццёўлена да 90-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава

  • Аўтар
    Васіль Быкаў
  • Фармат выдання
    150Х215
  • Колькасць старонак
    368
  • Год выдання
    2014
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Медыял
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    680
18.00 Руб

Іншыя кнігі аўтара

Мёртвым не баліць
7.00 Руб
Васіль Быкаў 2016
Сотнікаў. У тумане
7.00 Руб
Васіль Быкаў 2015
Васіль Быкаў. Кар'ер
3.00 Руб
Васіль Быкаў 1987
Ацаніце сайт, калі ласка!