Лейці вялікага князя літоўскага: з гісторыі ранніх дзяржаўных структур літоўскага грамадства
Пра кнігу: Гэтая кніга — даследаванне нараджэння, развіцця і заняпаду ў Вялікім Княстве Літоўскім служылага саслоўя лейцяў. Лейці служылі ў якасці памежнай варты, абаранялі замкі, прадстаўлялі велікакняскую ўладу на ўскраінах і ўтаймоўвалі незадаволеных ёй; пазней яны даглядалі коней гаспадара і суправаджалі яго ў падарожжах. Праз звыклую сучаснаму чытачу структуру палітычных і эканамічных адносін, на якіх грунтавалася Вялікае Княства Літоўскае, у кнізе праступае структура асабістых сувязяў паміж яго людзьмі, ад гаспадара да служылага лейця.
Пераклад зроблены паводле выдання: Dubonis, Artūras. Lietuvos didžiojo kunigaikščio leičiai: iš Lietuvos ankstyvųjų valstybinių struktūrų praeities. — Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 1998. — 160 p.
-
Аўтар
Артурас Дубоніс -
Фармат выдання
145Х210 -
Колькасць старонак
146 -
Год выдання
2015 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Інбелкульт -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
205
