Леў Акіншэвіч. Выбранае

Пра кнігу: "Выбранае" Льва Акіншэвіча (1898 - 1980) - першае кніжнае выданне спадчыны гэтага беларуска - украінскага гісторыка. У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы, прысвечаныя цывілізацыйнай тэорыі, гісторыі беларускага казацтва і права, рэцэнзіі, успаміны, ліставанне, артыкулы пра дзеяча і яго працы, а таксама найпаўнейшая на сёння бібліяграфія даследчыка. Усё гэта складае беларускую частку навуковага, творчага і дакументальнага даробку Льва Акіншэвіча і вяртае яго імя з эміграцыі.

Змест:

Ад укладальнікаў.
"Людзі родзяцца роўнымі" (Лявон Юрэвіч).
Леў Акіншэвіч аб цывілізацыйнай парадыгме гісторыі Беларусі (Валянціна Мятліцкая).
Леў Акіншэвіч як даследчык беларускага казацтва (Генадзь Сагановіч).
Агульная гісторыя.
Да гісторыі беларускага права.
Да гісторыі беларускага казацтва.
Рэцэнзіі і рэфлексіі.
Белетрыстыка. Пракляты стэп (Фрагмент аповесці).
Успаміны.
Эпісталярый.
Постаць і працы Льва Акіншэвіча ў беларускім эміграцыйным кантэксце.
Бібліяграфія.
Паказнік асобаў.

Серыя «Бібліятэка Бацькаўшчыны» заснавана ў 2004 годзе. Падсерыя «Спадчына: агледзіны» выдаецца ў супрацоўніцтве: МГА «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”», Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк), Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, агульнае рэдагаванне, каментары, паказнік Наталлі Гардзіенкі і Лявона Юрэвіча.

"Старая гістарычная навука, што панавала ў старой школе, вельмі шкодна адбілася на ведах пра нацыянальную гісторыю Беларусі ды Ўкраіны. Захопленая ідэяй пра монізм гісторыі ўсіх усходнеславянскіх нацыяналнасьцяў, яна фактычна вучыла й выкладала, амаль не выключна, гісторыю расейскай нацыі. Гэткім спосабам забывалася пра вельмі важныя й цікавыя моманты з гісторыі іншых усходнеславянскіх народаў — яны не былі цікавыя для расейскай гісторыі. Але цяпер ясна, што гэта была памылка, гэтаму монізму цяпер, відавочна, не павінна быць месца. Нам трэба ствараць асобную гісторыю гэтых іншых народаў (у тым ліку і беларускую), трэба ажывіць у памяці патомкаў гістарычны шлях, які прайшла іхняя айчына, і яго найважнейшыя і найцікавейшыя этапы, пэрыяды, моманты."

Леў Акіншэвіч, 1927

  • Аўтар
    Акіншэвіч Леў
  • Фармат выдання
    140Х205
  • Колькасць старонак
    408
  • Год выдання
    2021
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Кнігазбор
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    600
/public/images/books/vq607ydtEfOSbXlIGPme.jpg
28.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!