Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: аналітычныя і даведачна-інфармацыйныя матэрыялы

Пра кнігу: «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: аналітычныя і даведачна-інфармацыйныя матэрыялы» – гэта комплексная навукова-інтэрпрэтацыйная і даведачна-інфармацыйная праца, падрыхтаваная на аснове пяцітомнага лінгвагеаграфічнага даследавання, якое было надрукавана ў 1993–1998 гг. Яна складаецца з бібліяграфічнай часткі, матэрыялы якой прысвечаны асвятленню ролі лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у стварэнні «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (ЛАБНГ), манаграфічнага раздзела пра лексічны атлас – гісторыю
яго стварэння, структуру, тыпы лінгвагеаграфічных карт і іх асаблівасці, з індэкса слоў, зафіксаваных у пяці тамах атласа, і розных даведачных матэрыялаў – спісаў карт, лексічнага апытальніка, даведачных матэрыялаў аб населеных пунктах, ці сетцы ЛАБНГ, аб правядзенні дыялекталагічных экспедыцый і інш.
Выданне робіць істотны ўклад у тэорыю і практыку лінгвагеаграфічных даследаванняў і будзе цікавым для шырокага кола лінгвістаў. Праца разлічана на даследчыкаў, выкладчыкаў усходнеславянскіх моў, славістаў, а таксама фалькларыстаў, этнографаў, аматараў роднай мовы.

Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; уклад., манаграф. раздзел і інш.: В. М. Курцова.

  • Фармат выдання
    225Х295
  • Колькасць старонак
    573
  • Год выдання
    2024
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Беларуская навука
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    1800
/public/images/books/JGMLjh87BUPi3ZewfoT1.jpg
59.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!