Латышскі этнас у сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці Беларусі
Пра кнігу: У манаграфіі ўпершыню ў беларускай гістарычнай навуцы комплексна разглядаецца праблема латышскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі, вызначаецца роля і месца латышскага этнасу ў сацыяльна-эканамічным, этна-культурным і грамадска-палітычным жыцці беларусаў. Прыводзяцца яскравыя прыклады ўзаемадзеяння культур латышскага і беларускага народаў. Каштоўным з'яўляюцца апісанні этнакультурных рыс і асаблівасцяў латышоў. Падрабязна распавядаецца пра латышоў Латгаліі, якая больш за 100 гадоў адміністрацыйна падпарадкоўвалася Віцебскай губерні. Сацыяльна-эканамічнае, грамадска-палітычнае і культурнае развіццё латгальскіх паветаў у складзе Беларусі наклала адбітак на працэсы, якія адбываліся на беларускіх землях да пачатку ХХ ст. Беларускае насельніцтва паўсюдна пазнала на сабе ўплыў латышоў. У сілу сацыяльнай і тэрытарыяльнай блізкасці латышскага і беларускага народаў уздзеянне латышскай матэрыяльнай і духоўнай культуры латышоў-сялян, рабочых, інтэлігенцыі на гаспадарчы ўклад, матэрыяльную культуру беларускага народа было значным і каштоўным.
Пад навуковай рэдакцыяй прафесара В. М. Фаміна
Змест:
Глава І. Ад старажытнасці да сярэднявечча
Глава ІІ. Латышскі этнас: сацыяльна-эканамічныя ўмовы яго развіцця ў складзе Беларусі
Глава ІІІ. Развіццё адукацыі і культуры латышоў ў Беларусі і Заходняй вобласці
Глава ІV. Удзел латышоў у грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў ХХ ст.
Заключэнне
Дадатак
Кніга была ў карыстанні (у наяўнасці 1 асобнік).
-
Аўтар
Тугай Уладзімір -
Фармат выдання
135Х200 -
Колькасць старонак
305 -
Год выдання
2002 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
400
