Кузьма Чорны. Збор твораў. Том 2.

Пра кнігу: У другі том навукова каментаванага Збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900–1944) увайшлі апавяданні 1926–1931 гг.

Кузьма Чорны – класік нашай літаратуры, стваральнік жанру беларускага рамана і нацыянальнай інтэлектуальна-філасофскай прозы. Другі том новага навукова каментаванага Збору твораў пісьменніка ў 12 тамах складаюць апавяданні 1926–1931 гадоў, сярод якіх – “На пыльнай дарозе”, “Пробуюць грушы шумець”, “Хвоі гавораць”, “Пачуцці”, “Начлег у вёсцы Сінегах”, “Вераснёвыя ночы”, “Ліст Якуба Малькевіча”, “Рамонтная брыгада” і іншыя.

Над новым выданнем, якое выйшла ўслед за мінулагоднім першым томам, карпатліва працаваў цэлы калектыў спецыялістаў: тэкстолагі, рэдактары, даследчыкі і знаўцы творчасці Кузьмы Чорнага, рэцэнзенты, выдаўцы, тэхнічныя супрацоўнікі. За асноўны тэкст былі прыняты прыжыццёвыя зборнікі твораў Кузьмы Чорнага і яго прыжыццёвыя публікацыі ў перыядычных выданнях як найбольш аўтарытэтныя крыніцы, у падрыхтоўцы якіх браў непасрэдны ўдзел сам пісьменнік. Выданне было падрыхтавана з улікам моўных варыянтаў і розначытанняў, якія даюць магчымасць прасачыць за творчым працэсам пісьменніка. У тэкстах узноўлена мова Чорнага, адлюстраваны дыялекталагічныя асаблівасці лексічных адзінак і іх граматычных форм, падрыхтаваны навуковыя каментарыі да кнігі.

Чорны, К.
Збор твораў. У 12 т. Т. 2. Апавяданні, 1926–1931 / Кузьма Чорны; навук. рэд. А. А. Васілевіч; падрыхт. тэкстаў і камент. В. У. Карачун; Нац. акад. навук, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2024. – 447 с.: іл.

  • Аўтар
    Чорны Кузьма
  • Фармат выдання
    135Х200
  • Колькасць старонак
    447
  • Год выдання
    2024
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Беларуская навука
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    490
/public/images/books/MiWNSHUIpzVuka3hetqQ.jpg
19.50 Руб

Іншыя кнігі аўтара

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!