Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у ХVІ - ХVІІ стст.
Пра кнігу: У кнізе секс разглядаецца як складаная філасофска-фізіялагічная з’ява. Звернута ўвага на мужчынскія і жаночыя ідэалы ў Вялікім Княстве Літоўскім, літаратуру пра каханне і секс, візуалізацыю цела ў мастацтве, медыцыну, гігіену, уяўленне пра цела, практыку старабеларускага сексу, законныя і незаконныя інтымныя стасункі, прастытуцыю, згвалтаванні. Даследаванне зроблена на шырокай крыніцазнаўчай базе і паказвае асаблівасці інтымнага жыцця ў розных саслоўях грамадства.
Секс з’яўляецца найважнейшай сферай жыцця мужчыны і жанчыны. Ён выяўляе сапраўдную чалавечую сутнасць: жарсці, агрэсію, комплексы, паталогіі ды шмат іншага.
Гэта такая самая натуральная з’ява, як і харчаванне, якое ўключае ў сябе не толькі фізіялагічны працэс, але і культуру спажывання, традыцыі, нацыянальную кухню. У сексе кожная нацыя стварае той тып адносінаў, які больш зручны для яе і адпавядае тэмпераменту і ўмовам жыцця.
У гэтай кнізе інтымныя дачыненні жыхароў нашай краіны ў XVI–XVII стст. разглядаюцца ў сацыяльным, культурным і фізіялагічным вымярэнні. Па сутнасці, секс даследуецца як складаная канструкцыя – ад уяўленняў да адхіленняў.
Узрост 18 +
ЗМЕСТ
Прадмова
1. Развіццё сексуальнай культуры ВКЛ у кантэксце еўрапейскіх
і суседніх краін
2. Ідэальныя вобразы мужчыны і жанчыны часоў Рэнесансу і барока
3. Адносіны паміж мужчынам і жанчынай: нормы і іх парушэнні
4. Літаратура пра секс і адносіны мужчын і жанчын
5. Позірк мастацтва на цела
6. Медыцына пра мужчынскае і жаночае цела
7. Цыкл жыцця грэшнага цела і догляд яго
8. Практыка старабеларускага сексу
9. Забароненыя і ненатуральныя сексуальныя стасункі
10. Сексуальныя паслугі за грошы
11. Гвалт над целам і воляй
Заключэнне
Скарачэнні
Спіс крыніц і літаратуры
-
Аўтар
Наталля Сліж -
Фармат выдання
145Х215 -
Колькасць старонак
231 -
Год выдання
2019 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Тэхналогія -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
480