Культура Беларусі. Том 2 (Б - Г)
Пра кнігу: Перад Вамі другі том новага беларускага энцыклапедычнага выдання. Ён убачыў свет дзякуючы шматлікім пажаданням карыстальнікаў энцыклапедый. Энцыклапедыя «Культура Беларусі» ўяўляе сабой сучасны універсальны даведнік па тэарэтычных аспектах гісторыі культуры, культуралогіі, эстэтыкі, літаратура- і мовазнаўства, мастацтвазнаўства, па канкрэтных пытаннях развіцця літаратуры, кнігадрукавання, перыядычнага друку, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, архітэктуры, музыкі, тэатра, кіно, цырка, эстрады, тэле- і радыёмастацтва, а таксама антрапалогіі, этналогіі, археалогіі. Мэта выдання – адлюстраваць усё багацце і разнастайнасць культуры беларусаў, яе нацыянальную спецыфіку і ўклад у сусветную скарбніцу культуры.
Энцыклапедыя «Культура Беларусі» – калектыўная праца. У яе стварэнні прымалі ўдзел вядомыя вучоныя, літаратары, мастацтвазнаўцы, культуролагі, спецыялісты ў розных галінах навукі, культуры і мастацтва.
-
Фармат выдання
200Х270 -
Колькасць старонак
544 -
Год выдання
2011 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
1000