Крывавы патоп
Пра кнігу: Кастусь Тарасаў неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю — як яе матэрыяльны свет, так і патаемныя рухі чалавечай душы. Яго лёгка ўявіць і ў баявым шыхце рыцараў Вялікага Княства Літоўскага на полі Аршанскай бітвы, і ў велікодным віленскім натоўпе часоў Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл. Беларускае мінулае для Тарасава — не толькі перамогі і ўзлёты светлага чалавечага духу, але і горкія паразы, рэнегацтва, чорныя здрады з падзеннем у пекла.
Ён, магчыма, як ніхто іншы адчуваў трагізм айчыннай гісторыі. Аповесць "На вайне" прысвечаная падзеям крывавага патопу сярэдзіны XVII стагоддзя, калі Беларусь страціла больш за палову свайго насельніцтва. Літаратурна-гістарычныя эсэ Кастуся Тарасава, якія таксама ўвайшлі ў кнігу, — заўсёды нечаканыя і глыбокія. Пісьменнік адкрывае нам новыя імёны і бескампрамісна паказвае чалавечыя слабасці і заганы ўжо вядомых герояў.
-
Аўтар
Кастусь Тарасаў -
Фармат выдання
115Х180 -
Колькасць старонак
304 -
Год выдання
2016 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Папуры -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
150