Зброя
25.00 Руб
2017
Пра кнігу: У першым разьдзеле «Прывід даўніх Крэсаў» зьмешчаны вялікі аднайменны нарыс, у якім Юрый прасочвае гісторыю свайго роду на працягу ўсяго шалёнага і крывавага ХХ стагодзьдзя - зь яго войнамі, пагромамі, бальшавіцкімі закалотамі і перасоўваньнямі дзяржаўных межаў.
У другім разьдзеле кнігі «Краiна нязьдзейсьненых мараў» сабраныя найбольш значныя эсэ Юрыя, якія датычаць асноўнай справы яго жыцьця - літаратуры і перадусім літаратурнай суполкі Таварыства Вольных Літаратараў. Бадай, ключавым тэкстам тут зьяўляецца эсэ, прысьвечанае гісторыі ТВЛ.
Завяршаецца зборнік разьдзелам, прысьвечаным мастакам роднай Гародні.