Кніга здольных 2. Нашчадкі агрыяў
Пра кнігу: Не толькі ведаў, але і выконваў. І цяпер праклятага адгалінавання здольных няма. Іх знішчылі сотні гадоў таму, і нават сама думка, што Дэркус даверыў разгадку Сакрума нашчадку агрыяў, успрымаецца як здзек. А вось толькі што, калі чуткі — праўда? І агрыі не зніклі, а жывуць сярод ларбарэйцаў? Раптам праўда і тое, што яны не вырадкі, як сведчыць гісторыя? Быццам узбуджаны вулей, віруе Ларбор: у кожным завуголлі пляткараць пра агрыяў і распаўсюджваюць чуткі пра арла — прадвесніка вяртання Дэркуса. Яго бачылі ўжо шматкроць. Горцы патрабуюць перапахаваць чэрап містычнай пачвары, якую знайшлі падчас пошукаў двух навучэнцаў, што зваліліся ў прорву. Небяспека абвалаў прымусіла Оптымум закрыць шахты па здабычы міраіту, і бездары пагражаюць разрабаваць старажытныя могілкі здольных. А кола пронгаў тым часам пашыраецца: нават тыя, каго лічылі самымі дасканалымі прыхільнікамі Дэркуса, ператвараюцца ў пачвар.
-
Аўтар
Аўдзейчык Святлана -
Фармат выдання
150Х215 -
Колькасць старонак
356 -
Год выдання
2022 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Галіяфы -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
250