Кніга магістрата места Полацка 1727 г.
Пра кнігу: Матэрыялы па гісторыі Полацка са складу 45 захаваных полацкіх магістрацкіх кніг XVIII ст. практычна не прадстаўлены ў археаграфічных выданнях. Дагэтуль было апублікавана ўсяго 9 дакументаў полацкага магістрата XVIII ст., з якіх толькі 2 маюць непасрэднае дачыненне да гісторыі Полацка.
Публікацыя актавай кнігі 1727 г. дазваляе часткова запоўніць гэты прабел. Кніга 1727 г. выбрана не выпадкова. Большасць магістрацкіх кніг Полацка XVIII ст. складаецца пераважна з актыкацый дакументаў шляхты і слаба асвятляе ўнутранае жыццё места. На гэтым фоне кніга 1727 г. выгадна вылучаецца багаццем зместу і разнапланавасцю дакументаў. Яна ўтрымлівае значную колькасць актаў па арганізацыі месцкіх уладаў і рамесніцкіх цэхаў, пратаколаў суда полацкага магістрата і інш. Акрамя таго, пасля таго бязладдзя, якое панавала ў канцылярыі магдэбургскага Полацка ў гады Паўночнай вайны (1700 - 1721 гг.), арганізацыя працы ўстановы палепшылася, і актавая кніга 1727 г. на фоне папярэдніх вызначаецца куды больш узорным афармленнем. Акрамя дакументаў кніга ўтрымлівае багатыя каментарыі, слоўнік лацінскіх слоў і выразаў, асабовы паказальнік і ілюстрацыі дакументаў.
-
Фармат выдання
165Х240 -
Колькасць старонак
406 -
Год выдання
2012 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Інстытут беларусістыкі -
Вага г.
470
