Казкі дзядулі Дняпра
Пра кнігу: Кніга беларускага пісьменніка Генадзя Аўласенкі "Казкі дзядулі Дняпра" – не проста кніга казак, хоць казак у ёй і сапраўды вельмі шмат...
Але, апроч казак, юныя чытачы (а менавіта на іх і разлічана гэтая кніга) знойдуць у ёй шмат карыснай і цікавай для сябе інфармацыі. І па гісторыі, і па геаграфіі, і, вядома ж, па біялогіі, бо сам аўтар па адукацыі біёлаг...
І ўсё ж асноўнае ў гэтай кнізе – казкі! Самыя разнастайныя: пра звяроў і птушак, пра рыб і лясныя расліны. Гэтыя казкі расказвае дзецям сам дзядуля Дняпро, а таксама галоўныя ягоныя прытокі: Сож, Бярэзіна, Прыпяць... А некалькі казак для дзяцей прынёс дзядулю Дняпру ў сваім маленькім кошычку Вожык. Ён іх дзеля гэтага спецыяльна ў лесе збіраў...
А вам засталося толькі іх прачытаць.
6+
-
Аўтар
Аўласенка Генадзь -
Фармат выдання
205Х270 -
Колькасць старонак
112 -
Год выдання
2022 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Выдавецкі дом Звязда -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
150