Картаграфія Вялікага Княства Літоўскага ад 15 да сярэдзіны 18 стагоддзя

Пра кнігу: Беларускі пераклад кнігі Станіслава Александровіча “Картаграфія Вялікага Княства Літоўскага ад 15 да сярэдзіны 18 стагоддзя”.

Менавіта ў гэтай манаграфіі Станіслаў Александровіч давёў, што выданне Радзівілаўскай карты Вялікага Княства Літоўскага 1603 года існавала і было падрыхтавана ў Нясвіжы (на жаль, яно не захавалася і вядома толькі па амстэрдамскім перавыданні 1613 года). Навукоўцу прыйшлося знайсці неабвержныя доказы, каб пераадолець аўтарытэт іншага слыннага даследчыка картаграфіі Караля Бучака, які з відавочным скепсісам ставіўся да картаграфічнай спадчыны ВКЛ і да існавання друкаванай нясвіжскай карты Вялікага Княства Літоўскага ў прыватнасці.


Праца Станіслава Александровіча сёння ёсць класічнай у гісторыі беларускай картаграфіі, без яе складана ўявіць разуменне прадмета ўвогуле.

У выданні каля 312 с., з іх 68 с. каляровыя. Кніга ў аправе.

У кнізе 6 радзелаў:

• Землі Літвы і Беларусі на старажытных і сярэднявечных картах
• Землі Вялікага Княства Літоўскага на картах Бярнарда Вапоўскага і яго паслядоўнікаў
• Радзівілаўская карта Вялікага Княства Літоўскага
• Землі Вялікага Княства Літоўскага на картах 1650–1763 гадоў
• Найстарэйшыя памежныя і маёмасныя карты XVI і XVII стагоддзяў
• Пачаткі вайсковай картаграфіі


У канцы кнігі 56 каляровых рэпрадукцый рэдкіх карт і планаў з архіваў Польшчы, Літвы, Швецыі. Важна адзначыць планы аблогі Полацка і карту Полацкага княства Станіслава Пахаловіча 1580 года, карту багнаў Палесся Даніэля Цвікера 1650 года, ананімны праект адбудовы замка Улы 1568(?) года, план аблогі Ляхавічаў 1660 года, план бітвы пад Клушынам і план Масквы Тамаша Макоўскага.

  • Аўтар
    Станіслаў Александровіч
  • Фармат выдання
    220Х290
  • Колькасць старонак
    312
  • Год выдання
    2021
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    1300
/public/images/books/Zyx8FB37iPL5XWhoMJqG.jpg
75.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!