Кароткая граматыка славацкай мовы
Пра кнігу: Славацкая мова належыць да ліку заходнеславянскіх моў. Беларусу яна не будзе здавацца чужой. Больш за тое, уважлівы погляд на славацкую і беларускую мовы, гісторыю іх развіцця і сучасны стан здольны выявіць шэраг падабенстваў на самых розных узроўнях.
ЗМЕСТ:
Слова на дарогу. Прадмова М. Сэрваткі
УВОДЗІНЫ
ФАНЕТЫКА І ПРАВАПІС
Алфавіт
Доўгія галосныя. Правіла рытмічнага скарачэння
Націск і інтанацыя
МАРФАЛОГІЯ
Дзеяслоў
Асабовыя і безасабовыя формы дзеяслова
Лік дзеяслова
Род дзеяслова
Тыпы спражэння дзеясловаў
Роля дзеяслова ў сказе
Дзеепрыметнік
Скланенне дзеепрыметнікаў
Дзеепрыслоўе
Назоўнік
Катэгорыя роду
Катэгорыя адушаўлёнасці/неадушаўлёнасці
Катэгорыя ліку
Катэгорыя склону. Тыпы скланення назоўнікаў
Аддзеяслоўныя назоўнікі
Роля назоўніка ў сказе
Прыметнік
Кароткія формы прыметнікаў
Змяненне прыметнікаў
Ступені параўнання прыметнікаў
Роля прыметніка ў сказе
Лічэбнік
Змяненне лічэбнікаў
Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
Роля лічэбніка ў сказе
Займеннік
Змяненне займеннікаў
Роля займенніка ў сказе
Прыслоўе
Утварэнне прыслоўяў
Ступені параўнання прыслоўяў
Роля прыслоўя ў сказе
Злучнік
Прыназоўнік
Часціца
Выклічнік
СІНТАКСІС
НЕКАТОРЫЯ ЎСТОЙЛІВЫЯ ВЫРАЗЫ
Выкарыстаныя крыніцы.
СЛОВА НА ДАРОГУ
У гісторыі кожнай мовы выданне граматыкі заўсёды з'яўляецца значнай падзеяй, якая мае сваю неацэнную каштоўнасць. У развіцці беларускай і славацкай моў можна знайсці блізкія паралелі, якія сведчаць аб імкненнях нашых нацыянальных дзеячоў і навукоўцаў з дапамогай кадыфікацыі падняць мову народа да ўзроўню літаратурнай мовы.
Важным этапам у развіцці славацкай мовы з'яўляецца перыяд дзейнасці святых Кірыла і Мяфодзія, якія на тэрыторыі сённяшняй Славакіі заснавалі першую вышэйшую ўстанову на ўзор канстацінопальскай акадэміі і пераклалі на стараславянскую мову Біблію і іншыя важныя тэксты.
У Зобарскай грамаце 1113 года сустракаюцца славацкія назвы сёл і рэк.
Славацкае двухрадкоўе ў Новаградскім падатковым кодэксе 1457 года мае для гісторыі славацкай мовы вялікую каштоўнасць. Лацінска-славацкі слоўнік 2-й паловы XV стагоддзя, лацінска-венгерска-нямецка-славацкі слоўнік 1707 года і лацінска-славацкі слоўнік 1763 года таксама сведчаць пра культываванне славацкай мовы.
Першую кадыфікацыю славацкай мовы паспрабаваў зрабіць Антон Берналак у сваім творы "Gramatica slavica" ў 1790 годзе. Выбітны грамадскі дзеяч і навуковец Людавіт Штур з'яўляецца аўтарам кадыфі-кацыйнай працы "Náuka reči slovenskej" (1846 год).
Выданне "Кароткай граматыкі славацкай мовы" ў Беларусі мае асаблівае значэнне ў сувязі з заснаваннем лектарату славацкай мовы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Граматыка паслужыць будучым студэнтам-славакістам і славістам, перакладчыкам, а таксама шырокаму колу культурнага грамадства.
Я рады, што падчас маёй дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь мы змаглі пры дапамозе Міністэрства замежных спраў Славацкай Рэспублікі паспрыяць выданню гэтай важнай кнігі.
Марыян Сэрватка,
д-р філасофіі, кандыдат навук,
пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
-
Аўтар
Рааго Павел -
Фармат выдання
145Х200 -
Колькасць старонак
144 -
Год выдання
2010 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Радыёла-плюс -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
220
