Кантакты: Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны

Пра кнігу: Кніга выдаецца сумесна з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва (Нью-Ёрк, ЗША).

Кніга “Кантакты: сіла прыцягнення Бацькаўшчыны” — 30-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” — прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, што захоўваюцца ў БІНіМе (ЗША) і БДАМЛМ (Беларусь), а таксама зборах газеты “Беларус”. Тут падаецца зрэз, асобныя ўзроўні, на якіх адбываліся кантакты паміж дыяспарай і метраполіяй: ад праваабарончай дзейнасці да пошуку сваякоў, ад афіцыйных лістоў кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь да рукапіснага аркуша з маленькай вёсачкі на ўсходзе краіны. Сабраныя разам матэрыялы адлюстроўваюць, чым жыла Беларусь, як змянялася яна ў часе і змянялася стаўленне да эміграцыі.

Змест:

Брамнік
Праваабарончая дзейнасць беларускай эміграцыі
Іншадумства, іншадумцы на старонках газетаў “Бацькаўшчына” і “Беларус”
Газета “Беларус” і Радыё “Свабода” пра Міхася Кукабаку: хроніка праваабарончай дзейнасці
Жыццё пасля вызвалення, або Лісты як ненапісаныя ўспаміны
Аляксандр Гідоні, расійскі дысідэнт
Васіль Сасноўскі: тэрарыст ці дысідэнт?
Пятрусь Броўка. На чужыне
Вернікі
Без статусу
Анатоль Вярцінскі. Нью-йоркская сірэна
“Голас Радзімы”
Далікатнасць айца Надсона
Сакрат Яновіч
Пімен Панчанка. Нью-йоркскія малюнкі
Патрэба маліцца сваім зоркам
Тыя, што засталіся
У рэдакцыю газеты “Беларус”
Генадзь Бураўкін. У брудным Брукліне
Янка Запруднік
Мае кантакты з родзічамі й суродзічамі
Што сказаў Бог беларусу
Маніфэст Тутэйшага, або Кантынэнт Душы
Іменны паказнік

Аўтары-укладальнікі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч.

  • Фармат выдання
    140Х205
  • Колькасць старонак
    280
  • Год выдання
    2016
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Кнігазбор
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    500
/public/images/books/4bTNzCdvHBMEfpka0Y2h.png
13.50 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!