Каляндар адрыўны "Родны край" на 2025 год

Пра кнігу: Каляндар “Родны край” гэта своеасаблівая энцыклапедыя на кожны дзень. Тут шмат цікавага пра нашу краіну, яе гісторыю, культуру, славутыя мясціны. З дапамогай календара вы не прапусціце юбілейныя даты знакамітых людзей нашай краіны, славутых беларусаў, што жылі ў розны час. Значнае месца ў выданні адведзена роднай мове.

Таксама вы даведаецеся пра старажытныя міфалагічныя уяўленні нашых продкаў, атрымаеце карысныя парады па захаванні і ўмацаванні здароўя, правільным харчаванні, гігіене, спорце, інфармацыю псіхолагаў, вірусолагаў, педагогаў, садаводаў і інш.

Ёсць тут жыццёвыя і побытавыя парады, рэцэпты народнай медыцыны і беларускай кухні.

У календары на кожны дзень падаюцца час усходу і захаду Сонца па паясным часе, а таксама даўжыня дня для Мінска. Апрача таго, адзначаюцца дні асноўных фаз Месяца: маладзік, першая квадра, поўня, апошняя квадра.

Мінск, Выдавецтва “Беларусь”.

  • Фармат выдання
    95Х125
  • Колькасць старонак
    365
  • Год выдання
    2024
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Беларусь
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    320
/public/images/books/KNnG29quVJAZc6gLYzO0.jpg
12.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!