Калінавая рукавічка. Апавяданні

Пра кнігу: Апавяданні Алены Васілевіч.

"А калі настала зіма і ў лесе не было ўжо ніводнага зялёнага лісціка, ніводпай кветачкі, ішла гэтай самай дарогай, каля якой расла каліна, жанчына з маленькім хлопчыкам. — Мамачка! — закрычаў хлопчык і запляскаў у далоні.— Зірні, зірні — ягады! Яны спыніліся. — Гэта каліна, сынок. Бачыш, якая яна: зіма, мароз, а яна не баіцца… — Можна сарваць? — Толькі асцярожна. Не паламі галінак. Хлопчык ірваў чырвоныя калінавыя ягады, клаў іх у сваю рукавічку і пяшчотна прыгаворваў: — Не бойся, калінка-малінка. Мае ручкі не злыя. Галінак тваіх не паломяць, вершалінкі не скрышаць. Толькі ягадкі сарвуць — маме на лякарства… Так ён прыгаворваў і ўсё клаў і клаў у сваю рукавічку чырвоныя ягады. I каліна радавалася: ашукваў яе вецер і яліна-казачніца памылялася. Добрыя ў чалавека рукі, разумныя… Вось і канец гэтай лясной казцы. Той маленькі хлопчык захацеў назваць яе казкай пра калінавую рукавічку. Ну што ж, няхай сабе рукавічка, няхай сабе калінавая…"

  • Аўтар
    Васілевіч Алена
  • Фармат выдання
    130х200
  • Колькасць старонак
    367
  • Год выдання
    2022
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Беларусь
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    500
33.00 Руб
Ацаніце сайт, калі ласка!