Калі рассеецца туман...
Пра кнігу: Дзе знаходзілася «мора Герадота» і па якіх беларускіх рэках і азёрах праходзіў шлях з «вараг у грэкі»? Якія «сляды» пакінулі на нашай зямлі італьянскі архітэктар Арыстоцель Фіяраванці, каралева польская і вялікая княгіня літоўская Бона Сфорца і славуты галандскі жывапісец Рэмбрант ван Рэйн, а ў экзатычнай Андоры — наш зямляк Барыс Скосыраў? Адкуль паходзіў знакаміты полацкі князь Рагвалод і як скончыў свой зямны шлях легендарны Стэфан Баторый? Па якой прычыне адыйшлі ў нябыт некато-рыя летапісныя беларускія гарады і чаму Беларусь называюць «краінай скарбаў»? Хто стаў правобразам аршанскага харунжага Анджэя Кміціца і «высакароднага разбойніка» Дуброўскага? Ці сапраўды вадзіліся ў Лепельскім возеры міфічныя цмокі і ў выніку якога катаклізму ўтварылася Лагойская астраблема?..
Адказы на гэтыя пытанні аўтар паспрабуе знайсці ў гэтай кнізе. Разлічана на тых, каго цікавяць неразгаданыя таямніцы беларускай мінуўшчыны.
-
Аўтар
Асіноўскі Святаслаў -
Фармат выдання
135Х200 -
Колькасць старонак
214 -
Год выдання
2023 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Выдавец Р. М. Цымбераў -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
300
