Калі цябе спаткае казка...
Пра кнігу: Кніга складаецца з шэрагу аўтарскіх казак і казачных апавяданняў, дзе ўвасоблена мастацкая рэканструкцыя матываў і вобразаў з беларускага і сусветнага фальклору. Галоўнымі героямі выступаюць вядомыя чарадзейныя персанажы, міфалагічныя істоты, якія праходзяць дзівосныя выпрабаванні, спазнаюць сябе і вучацца разумець іншых. Казкатворчасць Ганны Навасельцавай уводзіць у свет цудаў, дзе трэба задумацца, чаму ліска-чарадзейка шкодзіць дзеду з бабай, што ставіць вышэй за дабрабыт незвычайны каток, на якія ўчынкі здатная сучасная Папялушка.
Адметная казачная рэчаіснасць зацікавіць аматараў літаратуры фентэзі рознага ўзросту. Зборнік будзе карысны пры вывучэнні беларускага фальклору і славянскай міфалогіі.
-
Аўтар
Ганна Навасельцава -
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
166 -
Год выдання
2018 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Выдавец ІП А. М. Янушкевіч -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
270

15.00 Руб
Няма ў наяўнасці Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць