Жыццё раззброенага чалавека
Пра кнігу: Асноўнае дзеяньне рамана адбываецца на тэрыторыі міжваеннай Заходняй Беларусі – у Вільні, Лідзе, Баранавічах, Маладэчне, Берасці, а таксама ў заходнебеларускіх вёсках і мястэчках. Раман расказвае пра небяспечныя й поўныя інтрыг, часам крымінальныя, а часам сэксуальныя прыгоды дэмабілізаванага добраахвотніка польскага войска Міхала Лубеня. Прыехаўшы з Менску ў Вільню, ён адчувае сябе кінутым на сваволю лёсу. Пасьля доўгіх і няўдалых спробаў уладкавацца на працу Лубень выбірае працу натурніка ў падпольнай віленскай порнастудыі. Калі ж і гэтая праца перастае яго маральна задавальняць, ён становіцца ўдзельнікам крымінальнай банды, што займаецца вырабам і продажам фальшывых чэкаў амэрыканскіх банкаў. Хоць напачатку гэтая дзейнасьць прыносіць Міхалу Лубеню неверагодны даход, урэшце яна прыводзіць яго ў віленскую турму. Апісанне побыту вязьняў віленскае турмы, каларытныя вобразы заходнебеларускіх габрэяў і сялян, якія, як адмыслова падкрэслівае аўтар, гавораць сакавітай беларускай мовай – таксама адметны элемэнт гэтага твору.
Выданьне аздобленае рэдкімі фатаздымкамі Вільні пачатку XX ст., а таксама ўзорамі тагачаснага эратычнага фотамастацтва.
-
Аўтар
Пясецкі Сяргей -
Фармат выдання
145Х215 -
Год выдання
2014 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Кнігазбор -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
250