Жэўжык. Забаўляльны альманах для кемлівых дзяцей. Музычныя інструменты. Апошні асобнік!
Пра кнігу: Адкуль з'явіліся музычныя інструменты, сказаць складана, бо гэта было вельмі-вельмі даўно. Але не сакрэт, што людзям розных часоў падабалася слухаць музыку. Яны любілі музыку, чулі ў лесе, як спявалі птушкі, як адгукалася рэха, і шукалі, што можа быць падобнае на такія гукі, каб іх можна было паўтараць.
Менавіта назіранне за прыродай і спроба паўтарыць яе гукі і падштурхнула людзей прыдумаць розныя прылады, каб перадаваць гукі. Таму і пачалі людзі вырабляць музычныя інструменты, як простыя, так і складаныя. Нашыя продкі - не выключэнне.!
Беларуская культура поўніцца музычнымі інструментамі. А якія назвы цікавыя маюць нашыя інструменты! Кляшчоткі, шархуны, трашчоткі, калоткі, брусочкі, колавая ліра, дуда, жалейка, басэтля, смык. Адны назвы ўжо лашчаць слых! А гучаць нашы інструменты самабытна і яскрава, высока і нізка, весела і самотна. Для кожнай падзеі і настрою музыкі гралі розную музыку. Таму і займала, і сёння займае музыка важнае месца ў жыцці людзей. Дык давай разам даведаемся пра цудоўны свет музычных інструментаў нашай краіны!
-
Фармат выдання
210Х290 -
Колькасць старонак
52 -
Год выдання
2021 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Кнігазбор -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
300