Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей. Зборнік памяці Віталя Скалабана
Пра кнігу: Кнігаю "Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей" ушаноўваецца памяць беларускага гісторыка, археографа і архівіста Віталя Скалабана (1947 - 2011). Аўтары зборніка дзеляцца ўспамінамі пра Віталя Уладзіміравіча, паказваюць чытачам яго ўклад у развіццё гістарычнай навукі Беларусі, знаёмяць з творчай спадчынай даследчыка. У кнізе надрукаваны таксама арыгінальныя працы гісторыкаў з Беларусі, Польшчы, Расіі ды Украіны, якія датычаць у асноўным гісторыі Беларусі ХІХ - ХХ стст. У навуковы ўжытак уводзіцца шэраг дакументаў, выяўленых у беларускіх і замежных архівах, музеях ды бібліятэках, якія дапамагаюць чытачам глыбей спасцігнуць некаторыя з'явы і працэсы, што назіраліся ў гісторыі нашай Айчыны, бліжэй пазнаёміцца з асобамі, якія адыгралі пэўную ролю ў палітычным і культурным жыцці нашай краіны.
Укладанне А. Сідарэвіча, А. Фядуты, М. Шумейкі.
-
Фармат выдання
145Х200 -
Колькасць старонак
500 -
Год выдання
2013 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Лімарыус -
Вага г.
600
