Іншы сьвет

Пра кнігу: "У 1952 годзе, у перакладзе на ангельскую мову і з прадмовай славутага брытанскага мысьляра Бэртранда Расэла, выйшаў найбольш вядомы твор Герлінга-Грудзіньскага — кніжка "Inny ?wiat. Zapiski sowieckie" (польскае выданьне "Іншага сьвету" выйшла ў Лёндане двума гадамі пазьней; у Польшчы кніжка выйшла ўпершыню ў 1989 г.).

"Іншы сьвет" прынёс Герлінгу-Грудзіньскаму міжнародны розгалас, кніжку пераклалі на шмат моваў. "Іншы сьвет" — гэта высокамастацкі запіс пісьменьнікавага досьведу ў савецкіх турмах і лягеры, адна зь першых кніжак пра ГУЛаг у сусьветнай літаратуры (Герлінг-Грудзіньскі амаль на чвэрць стагодзьдзя апярэдзіў сусьветна вядомы "Архіпэляг ГУЛаг" Аляксандра Салжаніцына)."

Ян Максімюк.
Прага, кастрычнік 2003.

Пераклад з польскай С. Курс

"Лета ў Віцебску блізілася да канца. Удзень сонца прыпякала брук турэмнага двара й заканчвала сваё шэсьце за чырвонымі мурамі суседняга гмаху. З панадворку чуліся крокі вязьняў, што мерна шыбавалі да лазьні, і гукі расейскіх камандаў упомешку з бразгатам ключоў. Калідорны, напяваючы, чытаў газэту, час ад часу складваў яе й падыходзіў да круглага вочка ў дзьвярох. Быццам па знаку, дзьвесьце позіркаў адрываліся ад столі й сыходзіліся на лінзе „вочка”. З-пад цыратовага казырку на нас глядзела вялікае вока й, абабегшы камэру невыразным позіркам, зьнікала пад грукат бляшанае засаўкі. Тры ўдары ботам у дзьверы азначалі: „Рыхтуйцеся да вячэры”. Сыгнал да вячэры перарываў нашую дзённую дрэмку, мы падхопліваліся з цамянтовае падлогі напаўапранутыя. З глінянымі місамі ў рукох чакаючы гарачае вячэрняе баланды, мы адлівалі ў высокі бак абедзенную баланду. Сем ці шэсьць струменьчыкаў сікуноў сутыкаліся ў цэнтры парашы, выгінаючыся, быццам дугі фантану, і віравалі да самага дна, падымаючы ля сьценак шумавіньне. Перш чым зашпіліць нагавіцы, мы няўцямна пазіралі на свае аголеныя пахвіны, сагнуўшыся, як дрэвы на неўраджайных палявых межах". (Частка першая, фрагмэнт)

  • Аўтар
    Герлінг-Грудзіньскі Густаў
  • Фармат выдання
    135Х200
  • Колькасць старонак
    412
  • Год выдання
    2006
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    VivaFutura
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    450
/public/images/books/JAfN0mh8LEsdnx2cXt4U.jpg
19.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць

Іншыя кнігі аўтара

Няма ў наяўнасці
Наш брат - зло
16.50 Руб
Герлінг-Грудзіньскі Густаў 2003
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!