...І цуды, і страхі : эсэ, спроба рэканструкцыі
Пра кнігу: Пад адной вокладкай сабраныя эсэ Вольгі Бабковай па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стст. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць тагачасныя колеры і смакі. Шматгадовая праца са старажытнымі рукапіснымі дакументамі дала магчымасць аўтарцы адгукнуцца ўласным голасам на «экзістэнцыяльнае рэха», якое паўстала паміж часам цяперашнім і часам мінулым. У другое, дапоўненае выданне кнігі дадаліся тры новыя тэксты: «Нашыя „бшчолы“», «Жыццё і смерць менскага земскага суддзі Грыгорыя Макаровіча» і «Тодараў дзень». Чацвёрты тэкст — «Чатыры Адамы» — нібы «выпадае» храналагічна, але шчыльна звязаны з архіўнымі росшукамі і нашай гісторыяй.
Выданне другое, першае выйшла ў серыі «Галерэя Б» у 2010 г.
-
Аўтар
Бабкова Вольга -
Фармат выдання
145Х200 -
Колькасць старонак
216 -
Год выдання
2024 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Выдавец Р. М. Цымбераў -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
200