Хронікі Нарніі. Прынц Каспіян
Пра кнігу: Цяпер трэцюю частку нарнійскай гісторыі можна прачытаць па-беларуску!
"Хронікі Нарніі: прынц Каспіян" расказвае пра час заняпаду і ўзнаўлення Нарніі. Пітэр, Эдмунд, С'юзэн і Люсі вяртаюцца ў Нарнію і разумеюць, што там ужо ніхто не верыць у Аслана, нарнійцаў амаль не засталося, а самі яны ператварыліся ў герояў паданняў. Толькі прынц Каспіян і яго сябры не трацяць надзеі, але яны не справяцца без дапамогі старадаўніх каралёў і каралеваў ды Аслана, якія чамусьці ўсё не прыходзяць.
Як і папярэднія "Нарніі", кніга выйшла ў цвёрдай вокладцы, аздобленая выдатнай ілюстрацыяй беларускага графіка Рамана Сустава. Унутраныя малюнкі выканала маладая беларуская мастачка Лада Цішкова. Пераклад з англійскай Андрэя Строцава. 213 старонак, узроставая катэгорыя 12+.
-
Аўтар
К. С. Льюіс -
Фармат выдання
130Х205 -
Колькасць старонак
216 -
Год выдання
2022 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Пазітыў-цэнтр -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
400