Хроніка ў камені

Пра кнігу: Творчасць албанскага пісьменніка Ісмаіля Кадарэ, лаўрэата адной з самых прэстыжных літаратурных узнагарод — Міжнароднай Букераўскай прэміі 2005 года, шырока вядомая ва ўсім свеце. У рамане «Хроніка ў камені», які непасрэдна спрычыніўся да сусветнай славы аўтара, вачыма хлопца-падлетка паказаны яго родны горад Дзіракастра за часамі італьянскай і нямецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну. Гэта не толькі самы асабісты, але і самы лірычны твор жывога класіка албанскай і еўрапейскай літаратуры.

Творчасць пісьменніка ўпершыню прадстаўляецца на беларускай мове.

Раман І. Кадарэ "Хроніка ў камені" ніколі не выдаваўся на рускай мове, як і на мовах іншых суседніх народаў.

Пераклад з албанскай Максіма Мудрова

  • Аўтар
    Ісмаіль Кадарэ
  • Фармат выдання
    130х200
  • Колькасць старонак
    216
  • Год выдання
    2018
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Выдавец ІП А. М. Янушкевіч
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    285
/public/images/books/jbyMRfs0YBe4SkKCUdI3.jpg
15.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!