Hool. Раман
Пра кнігу: Хайка Кольбэ — правінцыял, які недавучыўся ў школе. Сын, маці якога збегла, кінуўшы іх з сястрой, а бацька стаў алкаголікам. Хлопец на падхваце ў трэнажорнай зале. Кватарант у доме крымінальніка, які арганізуе баі жывёл і найбольшая мара якога — набыць тыгра. Жыццё Хайка — гэта «хулс». Калі яго лепшага сябра моцна збілі і ён захацеў выйсці з групоўкі, Хайка лічыць гэта здрадай. Бо наперадзе іх чакае новая гульня — паўфінальны матч за кубак Германіі — і новая бойка з заклятымі супернікамі з Браўншвайга. Філіп Вінклер паказвае нам іншы свет, які насамрэч суседнічае з намі, свет, мова якога жорсткая, а традыцыі бязлітасныя, свет няўдачнікаў і тых, хто неўзабаве імі стане.
Пераклад зроблены паводле выдання:
Philipp Winkler. Hool. Roman. Aufbau Verlag GmbH & Co. KG, Berlin 2016
-
Аўтар
Вінклер Філіп -
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
280 -
Год выдання
2018 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Кнігазбор -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
375