Хатынская аповесць. Нямко

Пра кнігу: У «Хатынскай аповесці» (1970) беларускі празаік, здаецца, свядома ўступае ў адкрытае спаборніцтва з гістарычнымі дакументамі і ўспамінамі відавочцаў і ахвяраў страшных ваенных злачынстваў, дэманструючы здольнасць літаратурнага слова перадаваць эмацыянальны напал падзей часу вайны, невыносны боль беларускіх жанчын і дзяцей, якія перажылі ўласную пагібель і намагаюцца адшукаць словы, адэкватныя перажытаму імі.

У аповесці «Нямко» (1992) апавядаецца пра каханне нямецкага салдата Франца і беларускай дзяўчыны Паліны ў час акупацыі і ў пасляваенны перыяд. Юныя героі супрацьстаяць неспрыяльным акалічнасцям, кіруючыся ў сваіх паводзінах простымі правіламі агульначалавечай маралі і законамі прыроды. Яны змаглі захаваць сваё каханне, адолець шматлікія перашкоды, абсурднасці сітуацыі і выйсці з выпрабаванняў маральнымі пераможцамі над шматаблічным злом.

  • Аўтар
    Адамовіч Алесь
  • Фармат выдання
    120Х185
  • Колькасць старонак
    464
  • Год выдання
    2025
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Папуры
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    500
/public/images/books/hPjgGF6qLHzeE0m7XNIn.png
21.00 Руб

Іншыя кнігі аўтара

Я з вогненнай вёскі...
45.00 Руб
Адамовіч Алесь, Брыль Янка, Калеснік Уладзімір 2022
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!