Харунжы

Пра кнігу: ...1605 год. Зноў нашыя землі становяцца эпіцэнтрам войнаў, вялікіх і малых. Бязладдзе пануе і ў самой краіне. Кожны магнат бароніць адно свае інтарэсы, Жыгімонт Ваза забыўся на абяцанні, народ стаміўся везці на сваім карку шляхту і духавенства, а кожны з вернікаў славіць толькі сваю ісціну і гатовы забіць за яе.

Малады харунжы Стэфан Тацэвіч апынаецца ў самым віры загадкавых і невытлумачальных для яго падзей, дзе і змова супраць кароны, і тайнапіс, і шпіёны, і нявыкрытыя забойствы
высокапастаўленых людзей, шабашы і самае сапраўднае паляванне на ведзьмаў з вогнішчамі ды інквізіцыяй.

Ці магчыма вырашыць, якому богу маліцца, каб застацца жывым? Што і каго бараніць найперш — Айчыну, сяброўства ці каханую жанчыну? Каму верыць, каб не быць прададзеным?

І як, урэшце, жыць на роднай зямлі, якую наскрозь працінаюць ліхія вятры з усіх бакоў свету?..

Змест:
1. Якія мы гаспадары — такія нашыя двары
2. Ты — па чужое, а чорт — па тваё
3. Няма лесу без ваўка, а сяла без злодзея
4. У дурнога папа дурныя малітвы
5. Вінавата галава, куды ногі павяла
6. За грошы ксёндз і чорта пацалуе
7. Горкая рэдзька — ды ядуць, кепска замужам — ды ідуць
8. У людзей пытай, ды свой розум май
9. Чалавек без сяброў, што печ без дроў
10. Якім зернем хто сее, такім і збірае
11. На кірмашы долі не купіш, а ў судзе праўды не знойдзеш
12. Які народ, такія і парадкі
13. Стрэльба адзін раз у год сама страляе
14. Не навіна казаку вайна
15. Як не даў Бог смерці, то не возьмуць і чэрці
16. Пакуль жаніцца — загаіцца

  • Аўтар
    Пятрэнка Юльяна
  • Фармат выдання
    130х200
  • Колькасць старонак
    228
  • Год выдання
    2020
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Кнігазбор
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    300
/public/images/books/TJpHlRMgBYvdt42UwsrP.jpg
18.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!