Гляну я ў аконца...
Пра кнігу: "Гляну я ў аконца..." - другі раман з "Менскай трылогіі" Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніц зладзейскае асяроддзе Менска пачатку ХХ стагоддзя. Дзеянне рамана ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперыяў і ваяўнічага паўстання новых дзяржаў. Той парой у Менску як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў канцэнтраваліся прайдзісветы з самых розных краёў і самых розных профіляў дзейнасці. Пасля "Яблычка" нас чакае працяг гісторыі "фірмовага" злодзея Аліка Барана, яго падступнай каханкі Паўлінкі і яго таленавітага вучня Яся Нацэвіча, а таксама небяспечныя прыгоды новых герояў. Перад вачыма чытача праходзіць стракаты карагод узломшчыкаў, махляроў, авантурыстаў - мужчын і жанчын, "тузоў" і "пешак" - а таксама разварочваецца цэлы веер метадаў іх працы. Над зладзейскім кланам Менска збіраюцца хмары - гульня ідзе на жыццё і свабоду.
Пераклад з польскай Марыі Пушкінай
-
Аўтар
Пясецкі Сяргей -
Фармат выдання
125Х195 -
Колькасць старонак
246 -
Год выдання
2018 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Логвінаў -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
230
