Гісторыя аднаго немца. Успаміны 1914 - 1933
Пра кнігу: Мастацкія мемуары пра перыяд, калі пачынаўся фашызм у Нямеччыне.
Дзіцём і маладзёнам перажыў Сэбасьцьян Хафнэр першую сусьветную вайну, галопавую інфляцыю 1923 году, радыкалізацыю палітычных, партыяў і паўставаньне нацыянал-сацыялізму. У 1938 ён эміграваў у Англію, бо пачуваў сябе "на дуэлі" з Трэцім Райхам, хоць і ня быў перасьледаваны з палітычных альбо расавых матываў. Зь яго спадчыны ўзятыя гэтыя ўспаміны пра першыя тры дзесяцігодзьдзі жыцьця, успаміны, якія ён перанёс на паперу ўжо ў 1939 годзе. Са свайго эмігранцкага далёка і адначасна пад уражаньнем непасрэдна перажытага малады Хафнэр празорліва адсочвае надыходзячую катастрофу. Той, хто хацеў распазнаць аблічча лёсу, бачыў яго яшчэ перад 1933-м годам.
Падчас парадкаваньня Хафнэравае спадчыны ў Фэдэральным архіве нечакана знайшліся арыгінальныя тэксты няпоўнага да таго часу разьдзелу 25, а таксама адсутныя разьдзелы 35 і 40, якімі Хафнэр завяршыў свой рукапіс у 1939 годзе. Яны ўлучаныя ў гэтае выданьне.
Зьмест:
Ад перакладчыка
Прадмова да кішэннага выданьня
Пралёг
Рэвалюцыя
Разьвітаньне
Пасьляслоўе
Пераклад з нямецкай Я. Бяласіна.
-
Аўтар
Хафнэр Сэбасьцьян -
Фармат выдання
135Х200 -
Колькасць старонак
276 -
Год выдання
2006 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
VivaFutura -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
380
