Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі. Апошні асобнік!
Пра кнігу: Гэта кніга ўяўляе сабой гістарычны нарыс развіцця поглядаў на метадалогію навукі. У асноўным разглядаюцца погляды, што сфарміраваліся ў перыяд да 1940 г. Не ставілася задачы выкласці ўвесь спектр сучасных падыходаў да філасофіі навукі. Мая мэта — гэта, хутчэй, апісанне, чым крытыка, таму я паспрабаваў устрымацца ад выказвання ўласных меркаванняў адносна дасягненняў вялікіх філосафаў навукі. Спадзяюся, што гэта кніга будзе ўяўляць цікавасць для ўсіх, хто вывучае філасофію і гісторыю навукі. Калі пасля прачытання гэтай кнігі нехта палічыць за карыснае звярнуцца да некаторых твораў, якія пералічаны ў бібліяграфічнай нататцы ў канцы кнігі, буду лічыць, што мае намаганні не дарэмныя. Падчас падрыхтоўкі гэтага выдання я атрымаў шмат карысных заўваг ад Герда Бухдаля, Джорджа Кларка і Рома Харэ. Надзвычай удзячны ім як за падтрымку, так і за крытыку. Безумоўна, адказнасць за канчатковы вынік намаганняў ляжыць выключна на мне. (Прадмова).
Пераклад з англійскай А. Карцеля.
-
Аўтар
Лоўзі Джон -
Фармат выдання
125Х195 -
Колькасць старонак
328 -
Год выдання
1995 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
300