Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. "В"
Пра кнігу: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі працягвае публікацыю шматтомнага выдання, якая была распачата яшчэ ў 2002 г. У трэці том уключана 249 артыкулаў пра шляхецкія роды пераважна Мінскай губерні, чые прозвішчы пачыналіся на літару В. Як і ў папярэдніх тамах, асновай для яго напісання з’яўляюцца матэрыялы ўнікальнага фонду «Мінскі дваранскі дэпутацкі сход», які знаходзіцца на захаванні ў НГА Беларусі і актыўна выкарыстоўваецца даследчыкамі для правядзення распрацовак па самых розных навуковых праблемах. Складанне «Гербоўніка беларускай шляхты» адбываецца ў межах планавай навуковай тэмы НГА Беларусі «Генеалогія і геральдыка шляхецкіх родаў Беларусі», распрацоўка якой вядецца ў архіве з пачатку 1996 г. Трэці том стаў вынікам працы шэрагу супрацоўнікаў архіва – Ірыны Вернер, Андрэя Латушкіна, Дзяніса Лісейчыкава і Сяргея Рыбчонка. Кіраўніком аўтарскага калектыву выступіў кандыдат гістарычных навук Дзмітрый Матвейчык.
Кніга разлічана як на прафесійных даследчыкаў гісторыі Беларусі перыяду да 1917 г., так і на спецыялістаў у дапаможных гістарычных дысцыплінах, аматараў-краязнаўцаў, навучэнцаў ВНУ і ўсіх, хто цікавіцца мінуўшчынай нашай краіны.
-
Фармат выдання
145Х215 -
Колькасць старонак
647 -
Год выдання
2014 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларусь -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
800