Гербоўнік беларускай шляхты. Т.6. "Е", "Ё", "Ж".
Пра кнігу: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі працягвае публікацыю шматтомнага выдання, якая была распачата яшчэ ў 2002 г. У шосты том уключаны 103 артыкулы пра шляхецкія роды пераважна Мінскай губерні, чые прозвішчы пачыналіся на літары Е, Ё і Ж. Як і ў папярэдніх тамах, асновай для яго напісання з’яўляюцца матэрыялы ўнікальнага фонду «Мінскі дваранскі дэпутацкі сход», які знаходзіцца на захаванні ў НГА Беларусі і актыўна выкарыстоўваецца даследчыкамі для правядзення распрацовак па самых розных навуковых праблемах. Складанне «Гербоўніка беларускай шляхты» адбываецца ў межах планавай навуковай тэмы НГА Беларусі «Генеалогія і геральдыка шляхецкіх родаў Беларусі», распрацоўка якой вядецца ў архіве з пачатку 1996 г. Шосты том стаў вынікам працы супрацоўнікаў архіва Дзмітрыя Матвейчыка і Юрыя Снапкоўскага, кіраўніком аўтарскага калектыву выступіў, а таксама напісаў большую частку артыкулаў спецыяліст па гісторыі беларускай шляхты Яўген Глінскі.
-
Аўтар
Матвейчык Д.Ч.,Снапковскі Ю.Н.,Глінскі Я.С. -
Фармат выдання
145Х215 -
Колькасць старонак
544 -
Год выдання
2020 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларусь -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
650
