Гары Потэр і Таемная зала (цвёрды пераплёт)
Пра кнігу: Другі раман з культавай серыі твораў англійскай пісьменніцы Дж. К. Роўлінг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра. Упершыню выдаецца на беларускай мове.
Другі год навучання Гары Потэра ў Хогвартсе зноў багаты на жахі і пакуты – празмерна фанабэрлівы новы прафесар Гілдэрой Локхарт, прывід па імені Румза Міртл, што жыве ў жаночай прыбіральні, і недарэчная ўвага з боку малодшай Ронавай сястры Джыні Уізлі. Але ўсё гэта аказваецца драбязой, калі ўзнікаюць сапраўдныя праблемы і нехта – або нешта – пачынае ператвараць вучняў Хогвартса ў камень. Можа, гэта Драка Малфой, яшчэ агіднейшы, чым звычайна? А можа, гэта Хагрыд, чыё таямнічае мінулае ўрэшце раскрылася? Ці, можа, гэта той, каго ў Хогвартсе падазраюць найбольш… сам Гары Потэр?
Перакладчык Алена Пятровіч.
-
Аўтар
Дж. К. Роўлінг -
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
360 -
Год выдання
2020 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Выдавец ІП А. М. Янушкевіч -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
500