Галерэя чалавечай думкі. Філасофія як дакладная навука
Пра кнігу: Заснавальнік фенаменалогіі, аўстрыйска-нямецкі філосаф габрэйскага паходжання Эдмунд Гусэрль (1859–1938) першапачаткова вызначае філасофію як «дакладную навуку», якая з моманту свайго ўзнікнення прэтэндуе на задавальненне самых высокіх тэарэтычных запытаў і тлумачэнне любых феноменаў аб’ектыўнай рэальнасці пры дапамозе «чыстых формаў розуму». Ён тлумачыць, чаму прэтэнзіі філасофіі стаць «дакладнай навукай» аж да ХХ ст. не былі рэалізаваныя, і спрабуе дакладна сфармуляваць даследчыя праблемы, вызначыць метады, абгрунтаваць падмуркі тэорыі.
У якасці пасляслоўя да працы Гусэрля змешчаны артыкул сучаснага расійскага даследчыка гісторыі філасофіі Андрэя Бурлуцкага. У канцы кнігі таксама падаюцца падрыхтаваныя перакладчыкам кароткая біябібліяграфічная даведка пра аўтара працы і «Слоўнік найчасцей ужываных тэрмінаў і вызначэнняў філасофіі Гусэрля».
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца класічнай філасофіяй.
Пераклад з нямецкай Лявона Баршчэўскага.
-
Аўтар
Гусэрль Эдмунд -
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
120 -
Год выдання
2023 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Энцыклапедыкс -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
150
