Галерэя чалавечай думкі. Ecce homo. Як робяцца самім сабою
Пра кнігу: У сваёй кнізе "Ecce homo", што можна перакласці з лаціны як "Вось ён, чалавек" (словы, нібыта прамоўленыя Понтыем Пілатам пра Ісуса Хрыста), нямецкі мысляр і літаратар Фрыдрых Ніцшэ (1844-1900) жорстка палемізуе супраць маралі, ідэалізму, душы, духу, свабоды волі і нават Бога. Ён абвяшчае тут сваю мудрасць, якая ўключае ў сябе тэзу пра тое, што яна яшчэ ніколі не была знойдзеная, але яе заўсёды трэба шукаць. Кніга таксама ўяўляе сабою кароткі агляд яго найважнейшага творчага даробку.
У гэтым выданні таксама змешчаны фрагмент эсэ сучаснага беларускага мысляра і літаратара Валянціна Акудовіча пра Фрыдрыха Ніцшэ і слоўнік-гласар тэрмінаў з філасофіі, рэлігіі, эстэтыкі і псіхалогіі, ужываных аўтарам кнігі "Ecce homo".
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца класічнай філасофіяй.
-
Аўтар
Ніцшэ Фрыдрых -
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
140 -
Год выдання
2024 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Энцыклапедыкс -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
160