Ева намалявала Коніка
Пра кнігу: Ева вельмі любіла маляваць.
Аднойчы яна намалявала Коніка. Чырвоная грыўка, аранжавая спінка з жоўтымі плямкамі — прыгожа атрымалася!
— І-і-га-га! — заіржаў Конік. — Цок-цок-цок! — загрукаў ён капыткамі па белым аркушы паперы.
— Ого! — здзівілася Ева і намалявала для Коніка зялёную траўку з жоўтымі кветачкамі.
Новая цудоўная гісторыя ад Святланы Татарнікавай для самых маленькіх.
Ева малюе свой чароўны свет і не баіцца выправіцца насустрач прыгодам. Яны з Конікам пабачаць шмат цікавага, сустрэнуць новых сяброў, дапамогуць камусьці вярнуцца дадому, а камусьці памірыцца. А потым адшукаюць дарогу праз цёмны лес, таму што калі маеш жоўты аловак, то можаш намаляваць месяц.
Для чытання дарослымі дзецям.
-
Аўтар
Тата Света -
Фармат выдання
220х220 -
Колькасць старонак
36 -
Год выдання
2022 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Папуры -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
310
29.00 Руб