Еўропа ў сям'і
Пра кнігу: У паўднёвых ваколіцах Мінска месцяцца Прылукі — вёска, якая нядаўна адсвяткавала 550 гадоў ад сваёй першай згадкі ў гістарычных крыніцах. У старасвецкім парку цешыць вочы прыгожы палац. Некалі ён належаў сям’і Чапскіх, а цяпер тут размяшчаецца Беларускі навукова-даследчы інстытут аховы раслін. Марыя Чапская (1894–1981) з маленства расла ў Прылуках, тут прайшло яе юнацтва. Яна пляменніца вядомага ўсім жыхарам сталіцы Караля Чапскага, які ў 1890–1901 гадах быў гарадскім галавою Мінска. На схіле веку Марыя Чапская напісала гэтую кнігу, дзе сабрала звесткі пра свой род, занатавала ўспаміны пра сям’ю, для якой і палац, і Прылукі былі родным домам, а таксама пра дарэвалюцыйны Мінск-Літоўскі.
2-е выд., выпраўленае і дапоўненае.
-
Аўтар
Чапская Марыя -
Фармат выдання
145Х200 -
Колькасць старонак
214 -
Год выдання
2024 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Тэхналогія -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
450
22.50 Руб